Падарожжа па Беларусі / Партызанскі край (частка 2)

                                                      Паездка ў партызанскую зону


    Раніца. Барвовае Сонца, узыходзячы на ​​гарызонце, абуджае горад пасля душнай чэрвеньскай ночы. Яшчэ гадзіну назад, будучы ціхімі і пустэльнымі вуліцы, паступова сталі запаўняцца людзьмі, аўтобусамі, машынамі. Горад стаў падобны да мурашніка. Новы дзень прыносіць новыя клопаты, а ў яго мітусні мы парою забываемся пра тое, што нам сапраўды трэба і мае важная значэнне. Паступова зліваючыся  з агульным патока транспарту, мы прабіраліся да гарадской ўскраіны і той самай дарозе, якая павінна была прывесці  да партызанскага лесу. Больш дакладней нас цікавіла месца, якое знаходзіцца непадалёк ад дарогі Мінск – Мядзел. Жыхары сталіцы, калі едуць у адпачынак на Нарач, праязджаюць дарожнае кальцо Лукавец – Батурына і рушаць далей да вёсак Навасёлкі і Старынкі. Менавіта у лесе, паміж двума апошнімі,  знаходзілася  партызанская брыгада “імя М.В.Фрунзэ”.
    За акном аўтамабіля мільгалі вёскі, палі змяняліся рэдкімі хваёвымі лясамі, але партызанскага лесу усё не было бачна. Мы ўпарта працягвалі свой шлях далей. Нарэшце сасновы лес змяніўся змяшаным і густым. Праз некаторы час  мы былі там. Як не дзіўна, але  ледзь не праехалі міма яго. Першапачаткова мне не было вядома яго прыблізнае знаходжанне. Я разлічваў дабрацца да Старынак і адтуль пачаць пошук. Спачатку было незразумела ў які бок пайсці, а насамрэч аказалася прасцей  – па левай старане дарогі стаіць указальнік на месца дыслакацыі брыгады.
Праходзячы далей у лес, можна натыкнуцца на палянку, дзе маецца развілка.  Тут мы з Андрэем разыйшліся: я налева, а ён направа. Ступіўшы некалькі крокаў, я ўбачыў малады лес і мясціна здалася балоцістай. Вырашыў павярнуць назад і дачакацца свайго спадарожніка, каб даведацца, што знайшоў ён. Доўга чакаць не прыйшлося, праз пару хвілін з’явіўся Андрэй і паведаміў пра “ямы квадратнай формы”. Я пайшоў за ім.
    Сапраўды, узяўшы правей па сцежцы, з’яўляецца яшчэ адна паляна, якая і ёсць месцам дыслакацыі брыгады, пра што нам сведчаць характэрныя паглыбленні квадратнай формы, застаўшыся ад партызанскіх зямлянак. Іх я налічыў 8 штук. Размешчаны ўсе адзін за адным у некалькі шэрагаў, паміж якімі праходзілі свайго роду «вуліцы».  Перад першым радам  размяшчалася паляна, на якой, мяркуючы па ўсім, збіраліся партызаны. Магчыма на ёй узнагароджвалі баявымі медалямі, зачытвалі загады, навіны з фронту.
Цяжка апісаць пачуцці, якія закраліся тады ў маё сэрца. Іх немагчыма параўнаць з тым, што адчуваеш каля старажытнага замку, у гістарычным музеі, падчас экскурсіі. Гэта штосьці зусім іншае. Дакранаешся да гісторыі перыяду вельмі цяжкага, трагічнага і гераічнага ў летапісе краіны. Усё, што чытаў, аб чым шмат разоў гаварылася, паразуменне, што бачыш на ўласныя вочы след партызанскага лагеру і тых людзей, якія змагаліся з ворагам – з’яўляе новы сэнс. Там  такі далёкі час робіцца на некалькі крокаў бліжэй, быццам штосьці невядомае хоча расказаць нам пра самае галоўнае, што мы недачулі, незразумелі, забылі, неацанілі. Вецер у верхавінах сосен  нясе іх галасы праз дзясяткі год, а лес зберагае тайну. Час раставіць усё на сваё месца.


                                                        Партызанскі рух

    На чале партызанскага руху стаяў ЦШПР (Цэнтральны штаб партызанскага руху), які знаходзіўся пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання ў Маскве. Начальнікам быў першы сакратар ЦК КП (б)Б П. Панамарэнка. 9 верасня 1942 г., пастановай ДКА (Дзяржаўны Камітэт Абароны), быў утвораны БШПР (Беларускі штаб партызанскага руху), які быў падпарадкаваны ЦШПР. Начальнікам быў сакратар ЦК КП (б) Б П.З.Калінін. БШПД забяспечваў цэнтралізаванае кіраўніцтва атрадамі, брыгадамі, тэрытарыяльнымі злучэннямі. Праводзіў у жыццё мерапрыемствы па  развіцці партызанскага руху, планаваў і арганізоўваў розныя партызанскія аперацыі, вёў падрыхтоўку партызанскіх кадраў. Простымі словамі БШПР кіраваў дзейнасцю партызан на тэрыторыі Беларусі. Гэтак жа варта заўважыць, што ў падпарадкаванні ЦШПР была і авіяцыйная эскадрылля (1-ая партызанская начная транспартна-бомбардзіровачная эскадрылля, 105-га Гвардзейскага авіяпалку), якая дастаўляла партызанам зброю, выбухоўку, медыкаменты, эвакуіравала бежанцаў, бамбіла  названыя партызанамі раёны. Акрамя ўсяго іншага, зброю партызаны збіралі на палях, дзе нядаўна праходзілі бітвы, пасля бою з немцамі яно даставалася ім у якасці трафеяў.
    Атрады ствараліся ў цяжкадаступных раёнах. У асноўным гэта былі часткі лесу, дзе меліся цяжкапраходныя балоты.  Зямлянкі партызаны будавалі на схілах з адваротнага боку, як бы уразаючыся ў яго тарцовай сцяной. Такі спосаб не патрабаваў капання глыбокіх ям, але ён дзейнічаў толькі ў месцах, дзе былі ўзвышанасці. Трапляючы ў атрад, навабранец прымаў прысягу, якая мела наступны тэкст:


«Я, грамадзянін Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, верны сын гераічнага беларускага народа, прысягаю, што не пашкадую ні сіл, ні самога жыцця для справы вызвалення майго народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і катаў і не складу зброі да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе ачышчана ад нямецка-фашысцкай пагані.
Я клянуся строга і няўхільна выконваць загады сваіх камандзіраў і начальнікаў, строга захоўваць воінскую дысцыпліну і берагчы ваенную тайну.
Я клянуся за спаленыя гарады і вёскі, за кроў і смерць нашых жонак і дзяцей, бацькоў і мацярэй, за гвалты і здекі над маім народам жорстка помсціць ворагу і безупынна, не спыняняючыся ні перад чым, заўсёды і ўсюды смела, рашуча, дёрзка і бязлітасна знішчаць нямецкіх акупантаў.
Я клянуся ўсімі шляхамі і сродкамі актыўна дапамагаць Чырвонай Арміі паўсюдна знішчаць фашысцкіх катаў і тым самым садзейнічаць найхутчэйшаму і канчатковаму разгрому крывавага фашызму.
Я клянуся, што хутчэй загіну ў жорсткім баі з ворагам, чым аддам сябе, сваю сям’ю і беларускі народ у рабства крываваму фашызму.
Словы маёй свяшчэннай клятвы, сказанай перад маімі таварышамі-партызанамі, я замацоўваю ўласнаручным подпісам — і ад гэтай клятвы не адступлю ніколі.
Калі ж па сваёй слабасці, трусасці або па злой волі я парушу сваю прысягу і здраджу інтарэсам народа, няхай памру я ганебнай смерцю ад рук сваіх таварышаў.»


    Пры лагеры працавала школа, шпіталь, майстэрня, у якой рамантавалася зброю, ствараліся абсалютна новыя ўзоры ўзбраення. У музеі ВАВ у Мінску ёсць цэлая зала, прысвечаная партызанам, дзе збудаваныя зямлянкі, выстаўлены копіі самаробных мінамётаў. У лагеры маглі хавацца і звычайныя беларускія сем'і.
Акрамя нападаў на паліцэйскія гарнізоны, дыверсій на розных стратэгічна важных аб'ектах, баях мясцовага значэння з паліцаямі, партызаны ўзрывалі чыгунку і склады. Усе гэтыя акцыі цесна былі звязаны з наступленнем на фронце ці дапамогай у абароне для Чырвонай Арміі. Так, падчас бітвы пад Масквой, партызаны даставілі вельмі шмат клопатаў Вермахту, выбухамі на чыгунцы і гэтак неабходная дапамога альбо наогул не прыходзіла, альбо прыходзіла з вялікім спазненнем і ніяк не магла паўплываць ўжо на ход падзей.  Вынікам  былі страты немцаў як у тэхніцы, так і ў людзях, стратах  неабходным забеспячэннем для арміі. Пазней Цэнтральны Камітэт КП (б) Б, бачачы эфект ад такіх аперацый, ў чэрвені 1943 года выдае пастанову "Аб разбурэнні чыгуначных камунікацый праціўніка метадам рэйкавай вайны », у якім прапанаваны план знішчэння рэек адначасовым масавым ударам, з мэтай тым самым зрабіць немагчымым хуткае аднаўленне праціўнікам чыгуначных шляхоў. Гэты момант вядомы ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху як «Рэйкавая вайна», каторая прынесла немцам велізарныя страты. У выніку яны былі вымушаны супрацьстаяць партызанскім злучэнням.
 
Гісторыя Беларусі
  • Zveroboy, 18.05.2018 11:28 #
    +1
    1
    Совковый хохол Пономаренко, кстати, из Луганска - там до сих пор целая армия этих советских "партизан" воюет. Вчера мина ВСУ еще одного "полевого командира" по кличке "Мамай" накрыла)  И если 70 лет назад рядовых "партизан" Сталин ликвидировал в штрафных батальонах, оставив в живых командиров, комиссаров да партработников, поставив их начальниками БССР, то сейчас в живых не оставят никого. А спонсоры и авторы гибридной войны в кабинетах  напишут байки о "шахтерах и трактористах". Реальные же свидетели военных преступлений на фиг никому не нужны. Ни Востоку, ни Западу.
    ответить на комментарий
    • Mirax, 18.05.2018 22:12 #
      +1
      1
      Спасибо за комментарий. В чем-то я с Вами согласен.
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 18.05.2018 22:16 #

        Да сказки о "белорусских партизанах" придумали в СССР брежневско-машеровские пропагандисты после 1965 года. Реальная ист. правда во..тут. Крывавая масакра ў беларускіх лясах  http://www.jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=6
        ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 18.05.2018 15:47 #
    +1
    1
    Вы так цікава распавялі пра вандроўку, што я быццам бы ўсё ўбачыла сваімі вачыма!
    ответить на комментарий
    • Mirax, 18.05.2018 22:13 #
      +1
      1
      Дзякуй) мне вельмі прыемна)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
Mirax
9 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}