Падарожжа па Беларусі / Партызанскі край (частка 1)

                                                                                        Уступ

    У маі  2016 года я перапісваўся “В Контакте” са сваёй добрай знаёмай. Гутарка ішла на розныя тэмы, а потым  распачалі размову пра мінулае свята Дня Перамогі. Абмеркаваўшы ў падрабязнасцях ваенны парад у Маскве, свае ўражанні ад яго, мы закранулі падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне і тут яна, ведаючы маю слабасць  да гісторыі, задала пытанне, якое для мяне гучала як просьба. Сутнасць ў тым, ці змог бы я даследваць баявы шлях яе прадзеда, які быў партызанам. Ад гэтага я адказацца не мог, бо ў самога прадзед быў партызанам ў брыгадзе  “Советская Белоруссия” партызанскага злучэння Брэсцкай вобласці, у складзе якой браў удзел у  вядомай  Здзітаўскай абароне.  Мне было цікава распачаць такое даследванне па-першае таму, што партызанскі рэгіён знаходзіцца ад мяне зусім блізка і ёсць магчымасць туды наведацца; па-другое – гэта новыя веды для мяне ў гісторыі, магчымасць папрацаваць з архіўнымі дакументамі зведзенымі ў энцыклапедыях; па-трэцяе ў маёй сяброўкі  расце дачка і можа  ёй калі-небудзь захочацца ведаць пра падзеі таго далёкага  часу.
    З такімі думкамі я ўзяўся за працу. Для мяне наступілі доўгія гадзіны пошуку матэрыяла, вывучэння, вызначэння месц на карце, час сумненняў і жадання кінуць усё, але прага ведаў і жудасная цікавасць не давалі мне спакою. Інфармацыі ад якой можна адштурхнуцца было зусім мала, толькі імя партызана і вёска ў якой ён жыў. Дзень за днём, час за часам я ішоў да выніку і ўжо праз месяц ехаў у партызанскі край, у той самы лес, дзе знаходзіўся атрад. Забягаючы наперад скажу, што  я працягваю збіраць матэрыялы пра той партызанскі раён. Заўсёды застаецца пачуццё недасказаннасці чагосьці галоўнага.
    У гэтым артыкуле будзе апісана гісторыя супрацьстаяння партызан Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны з нямецкімі часткамі і паліцыяй. Асноўнай крыніцай былі кнігі даследчыкаў, мемуары былых партызан, энцыклапедыі па гісторыі ВАВ 1941-1945 гг., а таксама энцыклапедыі, дзе сабраны загады, распаражэнні, дырэктывы – усё, што датычыцца менавіта таго рэгіёна. Хачу адзначыць, што я не гісторык і не прафессійны даследчык, а проста аматар гістарычнай навукі, таму могуць быць тут памылкі. Спадзяюся хтосьці з чытачоў гэта заўважыць і зможа накіраваць мяне на правільны шлях. Цяпер прыйшла пара пачаць сваё апавяданне.


                                                 Пачатак станаўлення партызанскага руху
                                                                      Вілейскай вобласці


    Праз месяц пасля вывучэння літаратуры і дакументаў,  я намаляваў для сябе прыблізную карціну. Пачаткам майго даследвання быў рэгіён тагачаснага Ільянскага раёну Вілейскай вобласці. Гэта тэрыторыя ўваходзіла ў склад Барысаўска – Бягомльскай партызанскай зоны, межы якой праходзілі: на ўсходзе Лепель – Барысаў; на поўдні Смалявічы – Радашковічы; на захадзе Ілья – Крайск – Далгінава – Докшыцы; на поўначы Докшыцы  – Лясіны і далей. З розных крыніц удалося вызначыць партызанскія фарміраванні краю:
1.        Партызанскія  брыгады: «За Радзіму», «Спартак», «ім. Будзёнага»,  «ім. Гастэлла», «ім. Даватара», «ім. Жукава», «ім. Калініна», «ім. Кутузава», «ім. Ракасоўскага», «ім. Суворава», «ім. Фрунзэ», «ім. ЦК КП(б)Б», «1-ая Вілейская ім. Варашылава», «4-ая Беларуская»;
2.        Асобныя партызанскія атрады: С.Г. Суслава, ім. П.К Панамарэнкі, "За Савецкую Беларусь", ім. И.В. Сталіна, "Баец", ім. Катоўскага;
3. Атрады: ім. Варашылава; «Камсамолец».

       У межах Ільянскага раёну дзейнічалі:

1.        Асобны атрад  ім. Катоўскага;
2.        Асобны атрад  «Баец»;
3.        Партызанская брыгада «За Радзіму»;
4.        Атрад ім. Варашылава;
5.        Атрад «Камсамолец»;
6.        Патызанская брыгада « ім. Фрунзэ».

    У ліпені 1941 года тэрыторыя Вілейскай вобласці была акупіравана нямецкімі войскамі. Абластная  арганізацыя да гэтага часу паспела выехаць у Віцебскую вобласць, дзе атрымала дырэктыву ЦК КП(б)Б аб пераходзе на падпольную работу і пачала стварць партызанскія групы. На пачатак ліпеня было створана 10 партызанскіх і арганізацыйных груп, аднак не ўсім давялося перайсці лінію фронта на акупіраваную немцамі  тэрыторыю.
    Восенню 1941 года для арганізацыі партызанскага руху ў Мядзельскім і Пастаўскім раёнах, у вобласць прыбывае намеснік старшыні Вілейскага аблвыканкама Ф.Г. Маркаў. У Куранецкім і Дунілавічскім раёнах былі створаны партызанскія групы А.С. Азончыка, Г.З. Крукава – А. Сударыкава, у Радашковічскім раёне з’явілася група І.Г.Дубаноса. Ініцыятыву ў стварэнні партызанскіх груп узялі на сябе байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, якія аказаліся ў акружэнні, ці збеглі з нямецкага палону.  Вясной і летам 1942 году павялічвалася колькасць саставу партызанскіх груп, баявыя дзеянні іх сталі больш актыўнымі, але не маючы сувязі з партыйнымі органамі, большая іх частка выйшла за лінію фронту або ў суседнія партызанскія раёны. Тыя групы, што засталіся – Ф.Г. Маркава, С. А. Пранько, Г.З. Крукава – А. Сударыкава, аб’ядналіся ў атрад “ім. А.В. Суворава”; групы А.Чаркасава, А.Азончыка, Н.Немава, А.Запявалава стварылі атрад “ім. С.М.Будзёнага”.
    З лета 1942 года партызанскім рухам кіраваў сакратар Вілейскага абкома І.Клімаў. Яго аператыўная група наладжвала сувязь з атрадамі, перапраўляла партыйных работнікаў і камсамольцаў. У жніўні – верасні 1942 года ў вобласць былі накіраваны 3-ці партызанскі атрад 2-ой Беларускай брыгады ім. П.Панамарэнкі, з брыгады “За савецкую Беларусь” – атрад ім. А. Пархоменкі. У маі 1943 года быў арганізаваны Вілейскі падпольны абком пад кіраўніцтвам І.Клімава, а у ліпені ён прыбыў у вобласць. Для узмацнення дзеянняў партызанскіх атрадаў, тэрыторыю вобласці падзялілі на тры зоны: Цэнтральную, Паўночную, Паўднёва – Ўсходнюю. У ліпені – жніўні 1943 года, абком аб’яднаў партызанскія брыгады ( «Спартак», «ім. Будзёнага»,  «ім. Даватара», «ім. Жукава», «ім. Кутузава»,  «1-я ім. Суворава», «ім. Фрунзэ», «ім. ЦК КП(б)Б», « ім. Варашылава»; асобныя атрады: В. Манохіна, А. Арлоўскага,  П. Шырокага, А. Ячменева, атрад “Кастрычнік”, атрад ім. С.Г. Суслава, І.В.Сталіна, ім. П.К Панамарэнкі) ў адно партызанскае злучэнне Вілейскай вобласці. Пры абкоме, для кіраўніцтва партызанскім рухам, быў створаны ваенна-аператыўны аддзел начале з камандзірам партызанскай брыгады “ім К.Е. Варашылава” Ф.Г. Маркавым. Пазней у складзе злучэння былі створаны брыгады “2-я ім. А.В. Суворава”, «ім. Гастэлла», «За Радзіму», «ім. Калініна». Асобны атрад “За савецкую Беларусь” загадам БШПР пасля з’яднання з Чырвонай Арміяй быў вызначаны брыгадай пад той жа назвай. На дзень з’яднання з часткамі Чырвонай Арміі ў Вілейскай вобласці налічвалася 18 брыгад, 5 асобных атрадаў,  колькасць партызан дасягнула 12 тысяч чалавек.

(Матэрыял: «Партизанские формирования в годы Великой Отечественной войны (июнь1941 – июль 1944)». Краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. Минск, «Беларусь» 1983 г.)

    З таікім багажом ведаў мне нецярпелася выехаць у той раён, тым больш, што мая сяброўка Д. запытыўшыся ў сваёй бабулі пра яе бацьку партызана, прыблізна назвала месца знаходжання партызанскага атраду. Параўнаўшы сучасныя тапаграфічныя карты з картамі 1922, 1933 гадоў у мяне была магчымасць знайсці ў лесе партызанскі след. Цёплымі чэрвеньскімі днямі пачынался лета і жаданне рушыць у дарогу расло з кожным днём. Я выбраў час і паехаў, а разам са мной паехаў калега з працы  ̶  такі ж аматар гістарычнай навукі.
 
партызаны,партызанскі край,вялікая айчынная вайна,вілейская вобласць Гісторыя Беларусі
  • 5
  • интересно
  • Mirax
  • 7 апреля 2018 12:16
Ответить автору поста
Mirax
9 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}