Падарожжа па Беларусі / Нёман

Нёман - трэцяя па велічыні рака ў нашай краіне пасля Дняпра і Заходняй Дзвіны. Яго агульная даўжыня 937 км, па тэрыторыі Беларусі складае 459 км. Бярэ пачатак на тэрыторыі Уздзенскага раёна і нясе свае воды да Балтыйскага мора, дзе ўпадае ў Куршскі заліў. У ніжнім цячэнні выконвае вялікую функцыю: служыць дзяржаўнай мяжой паміж Расіяй і Літвой.



Існуе шмат меркаванняў наконт паходжання назвы ракі. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што слова "Нёман" маё фінскае паходжанне "niemi", у перакладзе "рад халмоў", "мыс", навуковец А. Качубінскі лічыць назву жмудскай "naminis" - "хатні", "наша рака". Паводле К. Дземірэцкаса гідронімы "Нямунас" і "Мемеле" (нямецкая назва Нёмана) маюць адно балцкае паходжанне "mems" (мямля, нямы) - латышскае, "nemti" (нямець) - літоўскае, дакладна гэта абазначае як "нямая, ціхая рака".

Вытокам Нёмана служыць невялічкая рэчка Нёманец, якая пачынаецца на паўднёвых склонах Мінскага ўзвышша. Яшчэ са школы нам вядома легенда, дзе галоўныя героі Нёманец і сястра яго Лоша. Згодна паданню, вырашыў аднойчы Нёманец прабівацца да мора і распавёў пра гэта сваёй сястры Лошы. Яна нічога не адказала, а на раніцу, пакуль спаў брат, пабегла да мора адна. Прачнуўся Нёманец, ўбачыў, што сястры радам няма і кінуўся бегчы за ёй нацянькі не разбіраючы дарогі. Так і нясуць дзве ракі свае воды: ціхая Лоша і магутны Нёман. Варта адзначыць, што рака Лоша з'яўляецца левым прытокам Нёмана. Агульная колькасць каля 180 прытокаў, сярод якіх самыя значныя Вілія, Уша, Свіслач, Шчара, Зэльвянка, Россь, Моўчадзь і іншыя.

Нёман мае вялікае значэнне ў гісторыі і культуры Беларусі. Падчас вайны 1812 году, вышэй горада Коўна (цяпер Каўнас) праз яго пераправілася войска Напалеона Банапарта, у гады Вялікай Айчыннай вайны эскадрылля французскіх лётчыкаў атрымала назву "Нармандыя-Неман". Пра Нёман складалі песні, аб ім пісалі ў сваіх творах Я. Колас, У. Сыракомля, Я. Лучына. Знаходзячыся на крутых берагах, гледзячы на яго магутнасць, а разам з тым павольнасць і цішыню, душа з сэрцам прагнуць нарадзіць верш, песню або каханне...

Ой, Нёман, і песня і слава
Народу майго і зямлі
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.

Рака наша слаўная Нёман
Чысцейшая чэрвеньскіх рос,
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс?

Ой, Нёман, ой, бацька наш родны,
Як сонца, як дзень, дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі.




P.S. Пры напісанні быў выкарыстаны матэрыял з Вікіпедыі і іншыя інтэрнэт-рэсурсы, аўтар верша А. Астрэйка, фотаздымкі мае асабістыя.
нёман,легенда,нёманец,лоша,падарожжа,геаграфія беларусі Геаграфія Беларусі
  • sonejka-ja, 19.01.2018 08:51 #
    +1
    1
    Цудоўна! І... Вы казалі, што проста аматар?! Як па мне, дык цалкам прафесійна. Мой тата вырас на Уздзеншчыне ля Лошы...
    ответить на комментарий
  • Mirax, 19.01.2018 10:51 #
    +1
    1
    Дзякуй Вам вялікі! Ваш тата можа ведаць яшчэ якія-небудзь паданні пра Лошу і Нёманец. Фальклор таксама цікавая справа. І ўсё ж паўтару, што я не прафесіянал, проста дзякуючы інтэрнэту, маю цікавыя кнігі пра геаграфічнай і гістарычнай тэматыкі, надрукаваныя аж у XIX ст. рускімі даследчыкамі і вандроўнікамі. І ўсё ж нават з такою літаратурай прыходзіцца выдзяляць шмат часу на пошук інфармацыі.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.01.2018 11:25 #
      +1
      1
      Затое яно таго вартае: і Вам цікава, і людзям... Не, паданні агульнавядомыя. Я сама тры з паловай гады рэгулярна ездзіла на Уздзеншчыну ў камандзіроўкі... Нічога новага не чула...
      ответить на комментарий
      • Mirax, 19.01.2018 20:41 #
        +1
        1
        Так, сапраўды мне цікава, маім знаёмым, калі расказваю гісторыі падчас паездак. Але перад гэтым - вялікая праца з літаратурай, пошук матэрыяла і ўсё ж застаецца пачуццё чагосьці недасказанага.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.01.2018 20:45 #
          +1
          1
          Па шчырасці, яно заўсёды так бывае... Асабліва калі выходзіць надрукаваны матэрыял і ...  А яшчэ можна было тое, тое і тое! Але... начальства і так пакрэсліла да "не магу"...    Таму я вельмі люблю "Блогер"!    Тут ніхто не крэсліць...   
          ответить на комментарий
          • Mirax, 19.01.2018 21:00 #
            +1
            1
            Мяне спачатку бралі сумненні наконт "Блогера", але жаданне падзяліцца сваімі ўражаннямі ад падарожжаў, аказалася мацней. Яшчэ даводзілася чуць меркаванне, быццам "У Беларусі нічога няма цікавага", "Што тут глядзець, куды паехаць? Нікуды!". У нас шмат цікавага, нават ёсць тое, аб чым многія не загадваюцца (пра гэта я напішу тут не раней за канец лета, зараз планую падарожжа ў тое незвычайнае для нас месца... Іх нават цэлых два і спадзяюся, што ў адно з іх атрымаецца паехаць).
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 19.01.2018 21:11 #
              +1
              1
              О-о-о, у чаканні!  Раптам і я ведаю, пра што Вы?!  У свой час шмат павандравала па Беларусі, таму пераканаўча сведчу: цікавостак -- мора!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
              ответить на комментарий
              • Mirax, 19.01.2018 21:28 #

                Спадзяюся, што будзе цікава)
                ответить на комментарий
  • Beautyconsultant, 19.01.2018 21:32 #
    +1
    1
    Была на Немане  всего один раз прошлым летом. Деревня над Неманом называется Брежное. Последнее фото напомнило о тех местах.   Спасибо за пост. Он написан с любовью, и это сразу чувствуется... 
    ответить на комментарий
    • Mirax, 19.01.2018 22:04 #

      Благодарю за оценку) Честно признаться, я не помню точно возле каких населенных пунктов был. Мы тогда посетили несколько разных мест на Немане.
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
Mirax
9 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}