Падарожжа па Беларусі / Невялікі пост пра зіму.

Часам бывае карысна пераглядаць асабістыя архівы. Калі сэрца напоўнена смуткам, старыя фотаздымкі дапамагаюць перажыць даўно забытыя пачуцці і эмоцыі. Некалькі дзён таму я вырашыў перабраць архіў у якім знайшоў свае зімовыя фотаздымкі чатырохгадовай даўніны. Так... Тады я падумаць не мог, што пройдзе зусім не многа часу і такая чароўная прыгажосць снежнага, марознага дня стане чымсьці далёкім, нібы зусім не нашым... На календары 10-га студзеня, а надвор'е быццам ранняя вясна, або позняя восень. Калісьці зіма была такой... Гэта быў звычайны студзеньскі дзень. Пасля святкавання Новага году і Каляд, народ паступова прыходзіў у прытомнасць, жыццё займала звыклае русла. Амаль цэлы тыдзень мне давялося чакаць калі выгляне сонца ды пацісне большы мароз. Нарэшце гэты час прыйшоў - над гарызонтам павольна ўзнімаўся пунсовы шар, вызваляючы ўсё навокал ад чэпкіх рук зімовай ночы. Дзень абяццаў быць выдатным. Рыхтуючыся, перабіраў я ў думках магчымыя накірункі свайго маленькага шпацыру і ўрэшце спыніўся на бярозавым гаі, які знаходзіцца непадалёк ад горада. Сабраўшы неабходныя рэчы, рушыў у дарогу. Мой шлях праходзіў праз дзве невялікія вёскі, каторыя паступова ператвараюцца ў прыгарад. Сонца ўжо узнялася высока, ціснуў мароз, а пад нагамі скрыпеў снег. Праз паўгадзіны я быў ужо на месцы. У той дзень амаль не было людзей і я троху здзівіўся гэтаму. Звычайна наш бярозавы гай самае любімае месца зімовага адпачынку. Быў час, калі там праходзілі мясцовыя спаборніцтвы па лыжных гонках сярод аматараў. Маёй жа мэтай тады быў проста шпацыр выхаднога дня, вынікам якога стала невялікая колькасць фотаздымкаў, каторыя цяпер мне напамінаюць пра былую зіму. Гэтая пара году для мяне самая любімая. Усё навокал, апрануўшыся ў зімовае адзенне, маё непаўторны выгляд. Здаецца, што вось зараз адкрыецца да гэтуль невядомая нам таямніца. Менавіта ў гэты час хочацца верыць у казку, а Новы год і Каляды пераконваюць у яе існаванні. Гэты час нам дае надзею, веру ў будучыню, свае сілы і ў тое, што абавязкова ўсё будзе не толькі добра, а найлепей, чым было раней.
Жыццёвыя замалёўкі
  • sonejka-ja, 10.01.2018 12:56 #

    Вельмі прыгожа! Прыгадала і свае старыя фотаздымкі, але яшчэ знятыя на "мыльніцу", гадоў дзесяць таму. Тады на праваслаўнае Ражство таксама было шмат снегу і такі мароз, што на фота добра бачна такое ж сіняватае-блакітнае адценне! Цудоўныя ў Вас здымкі, мастацкія!
    ответить на комментарий
    • Mirax, 10.01.2018 13:47 #
      +1
      1
      Вялікі дзякуй за такую высокую адзнаку маіх фота. Гэта прыгажосць нашай краіны, галоўнае толькі ўбачыць, а ўсё астатняе прыкладзецца.
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 10.01.2018 13:55 #

        Але ўбачыць гэтак, а тым больш -- сфатаграфаваць дадзена зусім не кожнаму! Таму Вам -- рэспект заслужаны!
        ответить на комментарий
        • Mirax, 10.01.2018 14:06 #
          +1
          1
          Прыемна гэта чуць, дзякуй вялікі!
          ответить на комментарий
  • elina, 10.01.2018 23:36 #
    +1
    1
    Красота в глазах смотрящего!
    ответить на комментарий
    • Mirax, 12.01.2018 22:42 #

      Спасибо, очень приятно получать такие высокие оценки
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
Mirax
10 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}