Падарожжа па Беларусі / Паўночныя Афіны.

Менавіта так у XIX ст. называлі мястэчка Залессе, якое знаходзіцца цяпер у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Больш за 200 год таму тут з'явіўся на свет знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай", а імя кампазітара - Міхала Клеафаса Агінскага, гучыць і па сённяшні дзень. Па значнасці Залессе можна смела параўнаць з " Міхайлаўскім" А.Пушкіна ці "Яснай Палянай" Л. Талстога. Першыя звесткі пра мястэчка адносяцца да XV ст. Роду Агінскіх яно належыць з XVIII ст., ў гэты час тут быў збудаваны палацава-паркавы ансамбль у стылі барока. Палац быў драўляным, нагадваючы ў плане квадрат, бакавыя алькежы надавалі яму арыгінальны выгляд. На другім паверсе месціліся жылыя памяшканні, на тыльным баку будынка знаходзілася галерэя. Палац вылучаўся бальнай залай, хатняй капліцай і шматлікімі памяшканнямі. На вялікі жаль гэты палац XVIII ст. не захаваўся да нашых дзён, саступіўшы месца новаму, які мы можам убачыць сёння. У пачатку XIX ст. Залессе належала Францішку Агінскаму. Сваю спадчыну ён вырашыў перадаць Міхалу Клеафасу Агінскаму - пляменніку, на той час ўжо знакамітай асобе. З-за ўдзелу ў паўстанні Т.Касцюшкі, Міхал Агінскі быў вымушаны з'ехаць у Еўропу, а ў 1802 годзе, прынёсшы прысягу на вернасць цару Аляксандру I, атрымаў дазвол вярнуцца ў Беларусь. У сувязі з гэтым Францішак Агінскі пакінуў Міхалу залесскі маёнтак, а сам пераехаў жыць у Маладзечна ва ўласны палац. Пасля Еўропы мястэчка здавалася закінутым і глухім месцам, а старыя пабудовы патрабавалі сур'ёзнага рамонту. Міхал Агінскі распачаў будаўніцтва новага палацава-паркавага комплексу ў стылі класіцызму.

Першапачаткова праект новага комплексу падрыхтаваў М. Шульц - прафесар Віленскага ўніверсітэту, а пасля яго смерці да канца працу давёў губернскі архітэктар І. Пусье. Па планіроўцы будынак мае анфіладную сістэму з прасторным вестыбюлем. На першым паверсе размясцілася ружовая гасцінная, більярдавая, музычны салон, сталовая. На другім паверсе месціліся жылыя памяшканні і бібліятэка. Побач з палацам была пабудавана капліца. Ад старога комплексу захавалася ліпавая алея, французскі парк дапоўнены паркам у англійскай традыцыі. Была збудавана дамба са шлюзамі, тым самым павялічыўшы возера і створаны некалькі астраўкоў для шпацыру на лодках.

Побач з дамбай з'явіўся вадзяны млын, а каля яго - батанічны сад з экзатычнымі раслінамі. У парку былі пабудаваны шэраг альтанак для інтымных сустрэч і інтэлектуальных гутарак. Арыгінальным упрыгожваннем сталі мемарыяльныя валуны "Ценям Касцюшкі"

І ў памяць пра першага гувернёра М. Агінскага

Міхал Клеафас Агінскі правёў у Залессі 20 гадоў, тут нарадзіліся яго дзеці. Жыццё кампазітара было напоўнена свецкімі і палітычнымі падзеямі, частымі аўдыенцыямі да цара Аляксандра І. М.Агінскі рыхтаваў тут праект адраджэння ВКЛ, але вайна 1812 года перакрэсліла ўсе планы. Паступова Залессе становіцца культурным цэнтрам краю, дзе праводзяцца літаратурныя чытанні, музычныя вечары, мастацкія выставы. Залесскі перыяд творчасці М. Агінскага вельмі багаты. Тут прайшла прэм'ера знакамітага паланэзу "Развітанне з Радзімай", выйшлі ў свет фартэпіянныя п'есы, маршы, мазуркі, менуэты, вальсы, рамансы, была напісана Агінскім опера "Зеліда і Валькур ці Банапарт у Каіры", падрыхтаваны трактат "Лісты пра музыку" і пачаты мемуары. У 1822 годзе Міхал Агінскі назаўжды пакідае Залессе і пераязджае ў Італію. Такое рашэнне звязана з расчараваннем кампазітара ў аднаўленні ВКЛ. Маёнтак паступова пайшоў у заняпад. Асаблівыя страты былі прынесены падчас двух сусветных войн. На сёняшні дзень распачаты праекты адраджэння палацава-паркавага ансамбля, якія паступова пераўтвараюцца ў жыццё. Сюды наведваюцца вяселлі для фотаздымкаў, простыя турысты. У капліцы па выхадных днях працуе царкоўная школа, кафэ і музей.
Гісторыя Беларусі
  • Elem, 08.01.2018 14:43 #

    маё любімае  
    ответить на комментарий
    • Mirax, 08.01.2018 21:09 #

      У ансамбля "Песняры" ёсць яшчэ і трэці варыянт - на беларускай мове. Але на якой мове не быў бы напісаны тэкст да музыкі паланэзу Міхала Клеафаса Агінскага "Развітанне з Радзімай", ён заўсёды будзе кранаць душу і сэрца. Такая мелодыя вечна.
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
Mirax
10 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}