Троіцкі касцёл

     Беларусь - гэта краіна з багатай гісторыяй і культурай. Часам здзіўляешся, як гарманічна ўжываюцца між сабою розныя перыяды гісторыі нашай краіны: язычніцкія капішчы суседнічаюць са старажытнымі хрысціянскімі храмамі, сярэднявечныя абарончыя замкі з шляхецкімі сядзібнымі палацамі. Кожная гістарычная эпоха знаходзіць сваё месца, ствараючы непаўторны выгляд бацькаўшчыны. Асобна выдзяляюцца населеныя пункты са сваёй уласцівай атмасферай, тэмпам жыцця і цяжка знайсці такую вёску ці горад, дзе не было б чаго-небудзь гістарычнага - будынкаў або падзей. Аднойчы мне давялося наведаць  зусім…

беніца,троіцкі касцёл,падарожжа,к. коцел
  • 2
  • интересно
  • Mirax
  • вчера в 23:26

Невялікі пост пра зіму.

Часам бывае карысна пераглядаць асабістыя архівы. Калі сэрца напоўнена смуткам, старыя фотаздымкі дапамагаюць перажыць даўно забытыя пачуцці і эмоцыі. Некалькі дзён таму я вырашыў перабраць архіў у якім знайшоў свае зімовыя фотаздымкі чатырохгадовай даўніны. Так... Тады я падумаць не мог, што пройдзе зусім не многа часу і такая чароўная прыгажосць снежнага, марознага дня стане чымсьці далёкім, нібы зусім не нашым... На календары 10-га студзеня, а надвор'е быццам ранняя вясна, або позняя восень. Калісьці зіма была такой...

Паўночныя Афіны.

Менавіта так у XIX ст. называлі мястэчка Залессе, якое знаходзіцца цяпер у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Больш за 200 год таму тут з'явіўся на свет знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай", а імя кампазітара - Міхала Клеафаса Агінскага, гучыць і па сённяшні дзень. Па значнасці Залессе можна смела параўнаць з " Міхайлаўскім" А.Пушкіна ці "Яснай Палянай" Л. Талстога. Першыя звесткі пра мястэчка адносяцца да XV ст. Роду Агінскіх яно належыць з XVIII ст., ў гэты час тут быў збудаваны палацава-паркавы ансамбль у стылі барока. Палац быў драўляным, нагадваючы ў плане квадрат, бакавыя…

Mirax
3 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}